Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13–20°С, па захадзе пры праясненнях да мінус 21–23°С, днём ад мінус 6°С па паўднёвым захадзе да мінус 13°С па паўночным усходзе.

24 лютага будзе воблачна з праясненнямі. На значнай частцы краіны невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10–17°С, па паўночным захадзе пры праясненнях мінус 19–24°С; днём мінус 4–9°С, па паўночным усходзе да мінус 11°С.

25 лютага чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінус 12–19°С, па поўначы — мінус 20–24°С, пры праясненнях да мінус 27°С; днём мінус 4–9°С, па паўночным усходзе да мінус 11°С.

У Мінску 23 лютага часам невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 14–16°С, днём мінус 9–11°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?