Мабільны аператар life:) запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у тэхнічным тэставанні перспектыўнай тэхналогіі LTE (Long Term Evolution).

Як паведамілі ў прэс-службе ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый», тэставанне будзе праходзіць у гатэлі «Мінск» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 11). Штодзённа ў будныя дні з 28 лютага па 14 сакавіка, з 16.00 да 18.00, супрацоўнікі кампаніі будуць дэманстраваць магчымасці і перавагі 4G-тэхналогіі. Таксама спецыялісты life:) адкажуць на ўсе пытанні адносна LTE і развіцця рынку тэлекамунікацый у цэлым.

Long Term Evolution (LTE, 4G) — перспектыўнае (чацвёртае) пакаленне мабільнай сувязі, якое характарызуецца высокай хуткасцю перадачы даных і павышанай якасцю галасавой сувязі. Дзякуючы 4G абанент атрымлівае высакахуткасны інтэрнэт, інавацыйныя мультымедыйныя паслугі, мабільнае тэлебачанне з відарысам узроўню Full HD або ў 3D-фармаце, аўдыё- і відэакантэнт самай высокай якасці ў рэжыме рэальнага часу, новы ўзровень інтэрактыўных зносінаў.

Аператар life:) разлічвае ўкараніць тэхналогію LTE ў Беларусі ў другой палове 2012-га — пачатку 2013 года.

***

ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» — гандлёвая марка life:) — было зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Зараз заснавальнікамі кампаніі «БеСТ» выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?