Муамар Кадафі адмовіўся сысці з пасады кіраўніка Лівіі ў сувязі з шырокамаштабным антыўрадавымі выступленнямі, якія, па яго словах, «гуляюць на руку сатане». У аўторак палкоўнік звярнуўся да нацыі па тэлебачанні, актыўна жэстыкулюючы пры гэтым сціснутым кулаком і час ад часу прамаўляючы гучней.

Гэта была яго першая буйная прамова пасля пачатку масавых беспарадкаў, якія ўспыхнулі ў Лівіі ў мінулую нядзелю. У ходзе іх, па дадзеных праваабаронцаў, загінула каля 300 чалавек.

Паводле Муамара Кадафі, баязліўцы і здраднікі сцвярджаюць, быццам у Лівіі нібыта пануе хаос, а ворагі краіны спрабуюць ачарніць яе аблічча. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсьці на вуліцы і даць адпор яго супернікам, назваўшы іх «бандай абкураных прусакоў».

Паводле Кадафі, моладзь будзе фарміраваць атрады і камітэты для абароны нацыі. Ён дадаў, што

калі лівійцы гэтага захочуць, яны змогуць прапанаваць новыя законы аб кіраванні краінай, уключаючы размеркаванне даходаў ад здабычы нафты.

Палкоўнік папярэдзіў, што ў выпадку неабходнасці будзе выкарыстаная сіла — але толькі ў адпаведнасці з міжнародным заканадаўствам. Кадафі дадаў, што пачынаючы з серады бяспеку ў краіне будзе гарантаваць паліцыя.

Лівійскі лідар прыгразіў смяротнай карай любому, хто паспрабуе нашкодзіць краіне ці дапамагчы яго ворагам. Ён абрынуўся на заходнія краіны, у прыватнасці, ЗША і Вялікабрытанію, абвінаваціўшы іх у спробах дэстабілізаваць Лівію.

Палкоўнік заявіў, што жменька «хворых людзей» спрабуе справакаваць у краіне падзеі, якія адбыліся ў Тунісе і Егіпце. Ён сцвярджаў, што невялікая колькасць тэрарыстаў спрабуе ператварыць Лівію ў яшчэ адзін Афганістан, які затым будзе акупаваны амерыканцамі.

Сябе ён назваў рэвалюцыйным лідарам, які будзе прыносіць сябе ў ахвяру да канца свайго жыцця і памрэ за сваю краіну як пакутнік. Паводле Кадафі, ён прынёс сваёй нацыі славу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?