Падрыхтоўчы курс па польскай мове ў межах стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага распачнецца для 20 студэнтаў, выключаных з беларускіх універсітэтаў праз палітычнае іншадумства.

Кіраўніца Камітэту абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей спадзяецца, што праграма будзе адкрытай і да лета зможа прыняць яшчэ некалькі набораў студэнтаў. Цяпер сваю вучобу ў Польшчы працягнуць тыя, каго выключылі быццам бы з-за акадэмічнай непаспяховасці падчас зімовай сесіі. Спадарыня Кулей адзначыла, што студэнты змагаліся за свае месцы ва ўніверсітэтах да апошняга:

«Нам вельмі прыемна, што ніхто з гэтых маладых людзей не напісаў заяву на асабістае жаданне. Хаця шмат у каго рэктары і дэканы вымагалі такую заяву. Ім хацелася проста пазбавіць сябе моманту прыняцця гэтага непрыемнага рашэння. Бо рэктары і дэканы — гэта кандыдаты на той чорны спіс неўязных у Еўропу. І яны дакладна пра гэта ведаюць».

Афіцыйная інаўгурацыя сёлетняй праграмы прызначаная на 21 сакавіка. З моманту яе заснавання ў 2006 годзе ў праграме ўзялі ўдзел каля 270 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?