У Эстоніі прадугледжваецца ўвядзеньне крымінальнай адказнасьці за публічнае выкарыстаньне і распаўсюд сымболікі «акупацыйных рэжымаў».
Згодна з законапраектам, падрыхтаваным Міністэрствам юстыцыі Эстоніі, «дэманстрацыя і распаўсюд афіцыйнай сымболікі былога СССР, і саюзных рэспублік, а таксама сымболікі Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны і войск СС будзе разглядацца як распальваньне варажнечы і падлягае крымінальнаму пакараньню.
Пад дзеяньне ўказу трапляюць адпаведныя сьцягі, гербы, знакі адрозьненьня ды іншая афіцыйная сымболіка, зьвязаная з акупацыйнымі рэжымамі».
За выкарыстаньне сымболікі СССР і нацысцкай Нямеччыны прадугледжваецца, у залежнасьці ад абставінаў, пакараньне ў выглядзе грашовага штрафу альбо турэмнага зьняволеньня.
Юрыдычныя асобы могуць быць аштрафаваныя на суму да 50 тыс. крон (каля €3,2 тыс.).
Згодна з рашэньнем ураду, законапраект перадаецца для абмеркаваньня ў парлямэнт Эстоніі.
Атрымліваецца, што пад дзеяньне ўказу могуць трапіць і беларусы, якія прыехалі, напрыклад, у Талін з чырвона-зялёнымі сьцягамі падтрымаць сваіх спартоўцаў на чарговы футбольны матч. Пакуль паліцыя разьбярэцца, што крамольны сьцяг не 1951 г, а 1995 г.