Нягледзячы на цёмныя хмары палітычных рэпрэсій заходні бізнэспа-ранейшаму цікавіцца Беларусьсю. Апошняе сьведчаньне гэтага — «Беларускі дзень фінансавых рынкаў», арганізаваны ў Менску Міністэрствам эканомікі Беларусі ў лютым.
Deutsche Bank, London Stock Exchange і шэраг аўтарытэтных кансалтынгавых фірмаў былі сярод спонсараў падзеі. Мэтай мерапрыемства было патлумачыць прадстаўнікам буйных беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, такіх як МАЗ, Мазырскі НПЗ і Беларусбанк, як яны могуць cкарыстацца міжнароднымі рынкамі капіталу. Відавочна, што беларускія ўлады хочуць прадэманстраваць інвэстарам сур’ёзнасьць сваіх прыватызацыйных плянаў.
Гэтай практычнай падзеі папярэднічала больш тэарэтычная. Усяго празь некалькі дзён пасьля разгону 19 сьнежня намесьнік міністра эканомікі адкрыў навуковую канфэрэнцыю, падрыхтаваную Беларускім эканамічным
Прыемна, што беларускія ўлады думаюць пра эканамічную лібэралізацыю, нават калі гэта робіцца выключна
У краінах са стабільнымі прававымі сыстэмамі зьмены ў законах займаюць шмат месяцаў, а часам і гадоў
У выніку, калі сур’ёзныя інвэстары прыходзяць у краіну, яны вымушаны ўлічваць гэтую нестабільнасьць у дадатак да палітычных рызыкаў. Таму беларускія ўлады не павінны зьдзіўляцца, калі замежнікі будуць прапаноўваць вельмі сьціплыя сумы за прыватызаваныя прадпрыемствы ў Беларусі. Для многіх інвэстараў бізнэс у Беларусі — гэта новая і цікавая лятарэя зь вельмі няпэўным шанцам на выйгрыш.
Варта адзначыць, што прававая стабільнасьць, павага прыватнай уласнасьці і незалежнасьць судоў уласьцівыя ня толькі дэмакратычным краінам. Сынгапур, паводле дадзеных Сусьветнага Банку, на працягу многіх гадоў зьяўляецца краінай з самым спрыяльным
Замежныя інвэстары наўрад ці маюць сумневы, што ў Беларусі пануе аўтарытарызм. Пераканаць іх, што ў краіне таксама капіталізм — задача значна больш складаная.