Стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь зьніжаецца на 0,5% і зь 1 сьнежня яе ўзровень складзе 10 адсоткаў гадавых.

Рашэньне пра гэта прынята Праўленьнем галоўнай банкаўскай установы краіны (пастанова ад 24.11.2006 №188).

Зьніжэньне асноўнай стаўкі праводзяцца з улікам тэндэнцый агульнаэканамічнай і фінансавай стабільнасьці. Зьніжэньню стаўкі садзейнічае істотнае скарачэньне тэмпаў інфляцыі: за студзень–кастрычнік гэтага году прырост індэксу спажывецкіх цэнаў склаў 3,8% (0,4% у сярэднім за месяц), тады як у аналягічным пэрыядзе 2005 г. цэны прырасьлі на 5,6% (0,5 працэнта ў сярэднім за месяц).

Зьмяншэньне стаўкі рэфінансаваньня скіравана, найперш, на далейшае ўтаньненьне крэдытаў банкаў і пашырэньне іх даступнасьці для насельніцтва і прадпрыемстваў. разам з тым па-ранейшаму захаваецца перавышэньне ўзроўню даходнасьці ўкладаў у нацыянальнай валюце над даходнасьцю ад іх захоўваньня ў замежнай валюце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?