Абвешчаная на сёньня, 30 лістапада, творчая вечарына Генадзя Бураўкіна не адбудзецца. Сустрэча паэта і грамадзкага дзеяча зь ягонымі прыхільнікамі была заплянаваная на 19-ую вечара ў канфэрэнц-залі Палацу мастацтва. Аднак, як паведаміў нам спадар Бураўкін, вечарына не адбудзецца. Адміністрацыя будынку тлумачыць гэта неабходнасьцю правядзеньня там нейкія тэхнічных працаў.

Генадзь Бураўкін меўся прачытаць свае новыя вершы. Нядаўна Генадзю Бураўкіну споўнілася 70 гадоў.

(Бураўкін:)laquo;Я з блізкімі людзьмі гэтую дату для мяне дарагую і важную адзначыў. Але некаторыя мае сябры, літаратурныя, творчыя, усё-такі сказалі, што трэба зрабіць нешта больш гучнае. Ну і вось такім чынам зьявілася думка зрабіць творчую вечарыну, якая адбудзецца ў Палацы мастацтваў. Бо ў мяне вельмі шмат сапраўдных, даўніх сяброў сярод мастакоў. Гэта і Леанід Шчамялёў, гэта і Гаўрыла Вашчанка, і Арлен Кашкурэвіч, і Уладзімер Стэльмашонак. І маладзейшыя мае сябры, такія як Аляксей Марачкін, Валодзя Тоўсцік, Уладзімер Вішнеўскі, Уладзімер Савіч»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?