Еўрапейскі саюз афіцыйна паведаміў Украіне аб прыпыненні бязвыплатнай бюджэтнай дапамогі органам дзяржаўнай улады ў сувязі з унясеннем Вярхоўнай радай змяненняў у працэдуру дзяржзакупак.Праз рашэнне ЕС ужо замарожаны транш у 31 млн еўра. У Брусэлі адзначаюць, што на гэтым санкцыі ў дачыненні да Кіева не скончацца.
Аб праблемах, звязаных са змяненнем закона аб дзяржаўных закупках, прэзідэнт Віктар Януковіч заявіў учора на паседжанні камітэта па эканамічных рэформах. «У 2010 годзе, нягледзячы на вялікі супраціў, мы прынялі закон аб дзяржзакупках. А цяпер пастаянна робяцца спробы рэваншу, вываду
Папраўкі былі прынятыя 11 студзеня. Вярхоўная рада ўключыла энергетычныя тавары, а таксама паслугі водазабяспечання і водаадводу ў лік тых, якія можна закупляць, абыходзячы тэндэрныя працэдуры.
Учора пасол Еўрасаюза ва Украіне Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра заявіў, што ЕС замарозіў бюджэтную падтрымку Кіеву. Крыніца ў Брусэлі выказала абурэнне тым, што Кіеў павялічыў колькасць выключэнняў з тэндэрнага заканадаўства. Санкцыі ЕС ужо прывялі да таго, што Украіна не атрымала запланаваны транш у 31 млн еўра на праграмы павышэння энергаэфектыўнасці. «Еўрасаюз афіцыйна праінфармаваў нас аб прыпыненні прадстаўлення бюджэтнай дапамогі», — расказала