Скраўшы пасведчанне інваліда, зламыснік прыляпіў туды сваю фатаграфію, каб бясплатна карыстацца грамадскім транспартам.

Пазнаёміўшыся з мужчынам, дзяўчына запрасіла яго да сябе ў госці. Там госць звярнуў увагу на пакінутае на канапе пасведчанне інваліда. Дзяўчына патлумачыла, што дакумент належыць яе 80-гадоваму дзядулю, які жыве ў гэтай жа кватэры.

Мужчына падумаў, што з дапамогай інваліднага пасведчання можна забяспечыць сабе бясплатны праезд на грамадскім транспарце. Выбраўшы момант, зламыснік выкраў дакумент, затым зрабіў копію пасведчання, пасля чаго прыляпіў туды сваю фатаграфію і заламінаваў фальшыўку. Прыйшоўшы наступным разам да сваёй знаёмай, залётнік падкінуў выкрадзенае пасведчанне.

Аднак падчас чарговага візіту падробка выпадкова выпала з кішэні і трапіла на вочы законнаму ўладальніку пасведчання. Дзядуля не стаў спускаць прыяцелю сваёй унучкі і паведаміў пра інцыдэнт міліцыю.

35-гадовага грузчыка пункта прыёму шклотары затрымалі. Са словаў падазраванага, ён раскайваецца і шкадуе пра свой учынак. У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа, вынікам якой можа стаць пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?