Здарэнні66

Прастытуцыя ў Беларусі робіцца і мужчынскім заняткам

Афіцыйна на ўліку знаходзяцца шэсць мужчын.

Колькасць жрыцаў кахання ў Беларусі расце з кожным годам. Акрамя таго, органы правапарадку адзначаюць рост попыту на паслугі мужчын, якія займаюцца прастытуцыяй. І па-ранейшаму за сэкс за грошы адказвае толькі той, хто яго прадае.

Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Сяргей Каўтун, на цяперашні момант на ўліку ў органах унутраных справаў стаяць 1930 прастытутак, у тым ліку 637 у Мінску. Спіс жрыцаў кахання штогод прырастае 200 новымі прозвішчамі. Акрамя таго, афіцыйна на ўліку знаходзяцца 6 мужчын, якія займаюцца прастытуцыяй. «Іх паслугі робяцца ўсё больш запатрабаванымі», — адзначыў Сяргей Калтун. У мінулым годзе да адказнасці за занятак прастытуцыяй было прыцягнута больш за 780 чалавек, што на 60% больш, чым у 2009 годзе.

Пазітыўная тэндэнцыя — з 2008 года назіраецца зніжэнне колькасці злачынстваў, звязаных з уцягваннем у занятак прастытуцыяй няпоўнагадовых.

Разам з тым у Беларусі фіксуюцца выпадкі сэкс-турызму ў нашую краіну.
Напрыклад, у сярэдзіне мінулага года ў Мінску быў асуджаны грамадзянін Турцыі, які арганізоўваў для сваіх суайчыннікаў сэкс-туры ў Беларусь.

Адказваючы на пытанне Naviny.by аб мэтазгоднасці прыцягнення да адказнасці спажыўцоў сэкс-паслуг, Сяргей Каўтун адзначыў, што цяпер МУС вывучае міжнародны досвед. Ён адзначыў, што, напрыклад, у Швецыі кліентаў прыцягваюць да адказнасці, а прастытутку не караюць.

«Тут шмат падводных камянёў. Перш за ўсё ёсць праблема збору доказнай базы, то бок складана даказаць, што за сэкс плацяць», — адзначыў прадстаўнік МУС. Калі прыцягваць да адказнасці абодвух удзельнікаў «пагаднення», то, па словах Каўтуна, «паміж імі будзе змова». Гэта азначае, што і ён, і яна будуць сцвярджаць, што ў іх любоў не за грошы.

Сяргей Каўтун падкрэсліў, што МУС не адмаўляецца ад ідэі пакарання спажыўцоў сэкс-паслуг, адзначыўшы, што адказныя і кліент, і прастытутка. Разам з тым, на яго думку, аднымі карнымі мерамі прастытуцыю не выкараніць, бо гэта сацыяльная праблема.

Адзін са спосабаў барацьбы з прастытуцыяй, якім актыўна карыстаюцца беларускія праваахоўныя органы, — інфармаванне па асноўным месцы працы або навучання,
бо сярод жрыцаў кахання ёсць і студэнткі, і тыя, для каго прастытуцыя — нешта накшталт дадатковага заробку.

«Закон аб прафілактыцы даў нам права інфармаваць аб правапарушэнні па месцы жыхарства, працы або навучання. Мы паведамляем у дэканат, калі ў якасці прастытуткі была затрыманая студэнтка. Гэтая мера досыць дзейсная. З імі праводзяць адпаведную працу. Краіна павінная ведаць сваіх герояў», — кажа Сяргей Калтун.

«Краіна сапраўды павінная ведаць сваіх герояў, — адзначыла псіхолаг Надзея Цыркун. — Але не толькі з боку тых, хто прадае сэкс-паслугі, але з боку тых, хто купляе». Калі сэкс-паслугі — парушэнне закона, то чаму такім лічыцца іх продаж, але не лічыцца купля? Было б справядліва, калі б каралі або абодвух, або нікога, адзначыла эксперт.

Легалізацыю прастытуцыі як выхад з сітуацыі ў МУС пакуль не разглядаюць, хаця падобныя ініцыятывы ў Беларусі час ад часу гучаць.
«Дзяржава не павінная выступаць у ролі сутэнёра», — адзначае Сяргей Каўтун.

Досвед некаторых еўрапейскіх краін, дзе ёсць афіцыйныя публічныя дамы, таксама не пераконвае беларускіх праваахоўнікаў у неабходнасці легалізацыі прастытуцыі. Каўтун спаслаўся на досвед Аўстрыі, дзе «70% прастытутак, якія прыехалі з Усходняй Еўропы, працуюць у публічных дамах нелегальна». Яму вядома, што на мяжы Чэхіі і Германіі ёсць шмат паўпадпольных бардэляў, дзе таннейшыя паслугі, і яны карыстаюцца папулярнасцю.

Да таго ж, адзначае Сяргей Каўтун, «нашае грамадства не гатовае да легалізацыі прастытуцыі, у нас зусім іншыя маральныя асновы і каштоўнасці».

«Што будзе запісана прастытуткі ў працоўную кніжку? Хто з іх пагодзіцца, каб ім там напісалі пра такі занятак? Дзе яны будуць падвышаць кваліфікацыю? Калі іх здымаюць на камеру, усе яны закрываюць твар, каб мама не ўбачыла. Яны саромеюцца свайго занятку», — падкрэсліў Каўтун.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?14

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўводзяць новыя валютныя абмежаванні2

Пашынян заклікаў пазбавіць пасады Каталікоса ўсіх армян, бо ў таго знайшлося дзіця2

Насцю Рыбку прымусілі выбачацца за ролік у інстаграме. Падпісчыц раззлавала яе відэа з Пуціным13

«Пажыві ў маім доме»: Усік запрасіў Трампа ва Украіну на тыдзень3

У Алматы заснавальнік «бяспечнай ЛГБТ-прасторы» згвалціў свайго падначаленага, пакуль той спаў8

Орбан: Рускія разумеюць толькі мову сілы, але Расія — не пагроза для НАТА, бо не можа справіцца нават з Украінай7

Выгул сабак стаў формай пратэсту ў Іране3

Мінгандлю знайшло аўтара правакацыйных упаковак «Сасі жуй» у крамах11

«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?14

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць