Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж будзе выдадзены Швэцыі, дзе яго абвінавачваюць у сэксуальных злачынствах.

Такое рашэньне сёньня вынес суд у Лёндане. У адпаведнасьці з рашэньнем суда, абвінавачваньне ў згвалтаваньні і сэксуальных дамагальніцтвах — дастатковыя прычыны для экстрадыцыі.

Асанж сьцьвярджае, што справа супраць яго сфабрыкаваная.

Адвакаты Асанжа могуць на працягу тыдня абскардзіць прысуд. Яны заяўляюць, што ёсьць небясьпека наступнай выдачы Асанжа ўладам ЗША. Вашынгтон незадаволены тым, што WikiLeaks агалосіў дзесяткі тысяч сакрэтным амэрыканскіх урадавых дакумэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?