Кампанія юнакоў гуляла ў хакей непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі. Адзін з маладых хакеістаў, стаміўшыся ад гульні, вырашыў зрабіць некалькі колаў вакол пляцоўкі, пакінуўшы клюшку без нагляду.

Практычна адразу безгаспадарнай хакейнай амуніцыяй зацікавіліся двое 20-гадовых хлопцаў. Схапіўшы клюшку, яны паспрабавалі збегчы. Гаспадар клюшкі, заўважыўшы, што адбываецца, кінуўся да незнаёмцаў з патрабаваннем вярнуць рэч. Аднак на каньках па снезе дагнаць зламыснікаў ён не здолеў.

Праз некалькі тыдняў пацярпелы апынуўся ў адным з більярдных клубаў, дзе ўбачыў крыўдзіцеляў. Малады чалавек не разгубіўся і выклікаў міліцыю.

Падазраваных у крадзяжы затрымалі, у дачыненні да іх распачатая крымінальная справа па ч.2 арт. 206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?