Мытныя палёгкі для рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон (СЭЗ) могуць быць адменены ў рамках Мытнага саюза ў 2017 годзе. Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Беларусі Антон Кудасаў. «2017 год можна разглядаць як год адмовы ад палёгак рэзідэнтам СЭЗ пры мытным афармленні тавараў, якія ўвозяцца на тэрыторыю Мытнага звяза», — сказаў ён.

Па словах Кудасава, могуць быць уведзеныя іншыя палёгкі.

Свабодныя эканамічныя зоны адсутнічаюць у Расіі, таму ўсходні сусед спрабуе уніфікаваць умовы бізнэсу ў Расіі і Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?