Нарэшце атрымала ліст ад мужа Наталля Класкоўская. Ад былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў мітынгу і спробах узламаць дзверы Дома ўрада, не было лістоў амаль месяц. «Шмат чытае, відаць, ёсць час і ёсць што чытаць. Піша, што здаровы. Пра сваю асабістую будучыню піша без ілюзіяў», — кажа пра мужа Наталля Класкоўская.

«Кажа, усё сумнейшая мая гісторыя, таму не смуткуйце, трымайцеся. Жыццё працягваецца. Просіць выпісаць яму газеты на сакавік і больш дасылаць кавы ды сухарыкаў».

Адваката для ўдзелу ў следчых дзеяннях з Аляксандрам Класкоўскім не выклікалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?