1-2 сьнежня ў менскім Інстытуце тэалёгіі імя сьвятых Кірылы і Мятода Белдзяржунівэрсытэту пройдзе канфэрэнцыя «Духовае вымярэньне інтэрнэт-прасторы». Яе ўдзельнікі абмяняюцца досьведам па распрацоўцы і падтрымцы праваслаўных ўэб-рэсурсаў.

Сярод іншых праблемаў будуць закранутыя пытаньні суадносінаў праваслаўнага ды іншых хрысьціянскіх сэктараў байнэту, выкарыстаньня праваслаўных блоґаў і форумаў. Пагавораць на канфэрэнцыі і пра этычныя аспэкты дзейнасьці сьвятара ў інтэрнэце, пра тое, якім мае быць яго віртуальны вобраз.

Будзе таксама абгавораная магчымасьць стварэньня суполкі беларускіх праваслаўных інтэрнаўтаў.

Фота 1tv.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?