Камандаванне паўстанцкімі сіламі ўзяла на сябе група з сямі палкоўнікаў арміі.
Да паўстанцаў далучыліся генерал арміі, камандуючы ўсходняй акругай, а таксама міністры ўнутраных спраў і юстыцыі краіны.
Як перадаюць замежныя карэспандэнты з Бенгазі, цяпер камандаванне паўстанцаў высылае групы байцоў у мясцовасці вакол Трыпалі. З іх можа пачацца захоп сталіцы Лівіі.
Вернасць Кадафі захоўвае ягоная асабістая ахова, а таксама часткі на чале з ягонымі сынамі.