Выдадзена новая палітыка-адміністрацыйная карта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Новая карта ў маштабе 1:450 000 (у 1 см — 4,5 км) дае нагляднае ўяўленне аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні рэспублікі, аб размяшчэнні адміністрацыйных цэнтраў, гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу. Тут ёсць даныя аб колькасці жыхароў у населеных пунктах згодна з вынікамі апошняга перапісу насельніцтва 2009 года. Таксама на карце прадстаўлена схема асноўных транспартных магістралей дзяржавы.

Пры стварэнні карты картографы арыентаваліся на шырокае кола карыстальнікаў. Работнікі дзяржаўных органаў змогуць скарыстацца выданнем пры вырашэнні арганізацыйна-гаспадарчых задач, для атрымання рознай даведачнай інфармацыі.

Папярэдняя палітыка-адміністрацыйная карта Беларусі выдавалася ў 2004 годзе. У Дзяржкаммаёмасці адзначылі, што ад ранейшых аналагаў новую карту адрознівае больш яркае выкананне.

Памер карты 139,4×151,6 см. Яна складзена РУП «Белкартаграфія» ў адпаведнасці з даручэннем Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі і Дзяржкаммаёмасці. Надрукавана адным лістом на паліграфічным прадпрыемстве PVG у Санкт-Пецярбургу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?