Два чалавекі загінулі раніцай 25 лютага падчас пажару ў будынку інтэрната на вуліцы Дзянісаўская, 5, у Мінску.

Як паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дамбоўскі, паведамленне аб задымленні ў калідоры на дзявятым паверсе інтэрната паступіла ў 5.11. Спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя.

Падраздзяленні ратавальнікаў, якія прыбылі на месца пажару, убачылі, што гарыць дамашняя маёмасць у пакоі жылога блока на дзявятым паверсе. Падчас тушэння пажару ў адным з пакояў блока былі знойдзены трупы пенсіянераў 1941 і 1944 гадоў нараджэння.

Падчас ліквідацыі пажару работнікамі МНС былі эвакуяваны 15 чалавек. У 5.54 пажар быў патушаны. Пашкоджана маёмасць у пакоі.

Паводле слоў Дамбоўскага, прычына пажару ўстанаўліваецца. Для высвятлення ўсіх акалічнасцяў на месца выязджалі аператыўныя групы Ленінскага РАНС, РУУС і пракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?