Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з новым складам урада і нованазначанымі службовамі асобамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Хачу звярнуць прынцыповую ўвагу прэм’ер-міністра і старшыні праўлення Нацыянальнага банку:

мы недапушчальна расхлябана ставімся да выкарыстання валютнай выручкі.
Склалася сітуацыя, што некалькі соцень ці дзясяткаў, можа, ключавых прадпрыемстваў прыносяць валюту ў краіну, а прэм’ер-міністр і старшыня праўлення Нацыянальнага банку, грунтуючыся на незразумелых тэорыях свабоднага рынку, раздаюць каму папала гэту валюту», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што калі валюта ў краіне будзе, то яе можна будзе браць і расходаваць. «Няма валюты — прасі ў тых, у каго гэта валюта ёсць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Гэта прынцыповае пытанне нашай эканомікі, і мы павінны падкарэктаваць нашу палітыку, а не грунтавацца на нейкай голай рыначнай тэорыі», — сказаў ён.

«Я не кажу, што ўсіх трэба заціснуць. Насельніцтва — гэта святое. І ў нас насельніцтва праблем з валютай не стварае. Насельніцтва купіла некалькі мільёнаў долараў і ўсё роўна размясціла іх у банках. А прадпрыемствы вядуць сябе расхлябана. У тым ліку і энергетычны сектар, і іншыя. Таму тут павінен быць наведзены парадак», — сказаў Лукашэнка.

«Упэўнены, што гэта дасць нармальны эфект, і мы не будзем мець больш праблем з валютай, курсам і гэтак далей», — дадаў ён.

Гэта можна разглядаць як загад на ўвядзенне адміністратыўных мер рэгулявання валютнага рынку і абмежаванне свабоднай куплі валюты.

Такая сітуацыя існавала ў 1990-я гады.

Пераход да адміністратыўных механізмаў у галіне валютнай палітыкі амаль непазбежна выкліча і меры ў аналагічным кірунку ў іншых сферах. «Вот тебе, бабушка, і Юр’еў дзень», — кажа расейская прымаўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?