Гэты ўжо шосты выпадак, калі ўсталяваны ў цэнтры Берасьця помнік загіблым у часе другой сусьветнай вайны мясцовым габрэям церпіць ад вандалаў

Паведамленьне пра спаленыя ля помніку кветкі прыйшло ў міліцыю ад жыхароў дамоў, што пабудаваныя паблізу мэмарыяльнага знаку. Паводле дадзенага факту супрацоўнікі праваахоўных праводзяць зараз праверку, але распачынаць крымінальную справу пакуль не зьбіраюцца.

Нягледзячы на тое, што помнік ахвярам берасьцейскага гета апаганены ня ў першы раз, яшчэ ніводнае з падобных здарэньняў ня скончылася разглядам справы ў судзе і пакараньнем вінаватых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?