У гарадскіх крамах гародніны ў адны рукі прадаюць ад двух да пяці кіляграмаў. Каб набыць бульбы больш, кліенты мусяць станавіцца ў чаргу па некалькі разоў.

Як сцвярджаюць у Таварыстве спажыўцоў, адмысловых рашэнняў пра абмежаванні на продаж у Магілёве не прымалася.

Самі прадаўцы апраўдваюць сітуацыю малымі пастаўкамі гародніны з аграгандлёвых фірмаў. Супрацоўнік адной з іх паведаміў, што дэфіцыт на бульбу выкліканы ажыятажам насельніцтва з прычыны павышэння цэнаў на крупы. Як ён заявіў, закупная цана бульбы ў іх фірме — 1400 рублёў за кіляграм.

У крамах жа яе цана ад трох тысяч за кілё. У некаторых прадуктовых крамах бульбы няма наагул. У прыватнай гутарцы прадаўцы прызналі, што апошні раз бульба ў іх была ў продажы польская. Яе цана — 3600 рублёў за кілё.

Некаторыя гуртавыя пастаўшчыкі бульбы прывозяць яе з Расеі, а ў дакументах пазначаюць, што яна беларуская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?