ЗША ўводзяць аднабаковыя санкцыі ў дачыненні да ўрада Муамара Кадафі і разрываюць дыпламатычныя стасункі з Лівіяй,
заявіў на брыфінгу ў пятніцу афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джэй Кэрні.

«Мы ініцыюем шэраг крокаў, як на аднабаковым, так і на шматбаковым узроўнях. Гэта робіцца для таго,

каб прымусіць улады Лівіі спыніць забіваць уласных грамадзянаў...
Мы таксама працуем з нашымі еўрапейскімі партнёрамі ў гэтым напрамку», - сказаў Кэрні.

Раней дзярждэпартамент ЗША абвясціў пра закрыццё амбасады ў Лівіі і эвакуацыі ўсіх дыпламатаў з Трыпалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?