У Баранавічах адбылося паседжаньне Выканаўчага бюро Цэнтральнага аргкамітэту актывістаў былое Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада). Гэтыя актывісты не прызналі абраньня А.Казуліна лідэрам партыі.

На паседжаньні сябры бюро абмеркавалі тактыку дзеяньняў аб’яднанай апазыцыі з мэтай абароны вынікаў галасаваньня 19 сакавіка. Усе яны лічаць, што прапанова паклікаць выбарцаў сабрацца ў дзень выбараў не на плошчы, а каля выбарчых участкаў непрымальная. «Гэта распыліць сілы й дэмабілізуе актыўных прыхільнікаў дэмакратыі. Такая прапанова можа сьведчыць пра недахоп рашучасьці ў яе аўтараў», — сказаў старшыня аргкамітэту БСДП (НГ) Мікола Статкевіч, што адбывае зараз пакараньне на «хіміі» ў Баранавічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?