Каманда, за якую на апошнім этапе бег Адяксандр Лукашэнка, традыцыйна выйграла лыжную эстафету 4 на 2,5 км сярод рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання. Другое месца заняла каманда службы аховы прэзідэнта, трэцяе — Мінабароны.

Традыцыйна ў гэтую каманду ўваходзяць спартоўцы-чэмпіёны, а ў часе бегу Аляксандра Лукашэнкі канкурэнты пры патрэбе прытарможваюць.

Лукашэнка надае вялікае значэнне, каб «Прэзідэнт» заўжды і ўсюды выйграваў спаборніцтвы, у якіх удзельнічае, хоць з пункту гледжання здаровага сэнсу і агульначалавечай этыкі гэта часам выглядае спецыфічна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?