У Беларусі да 2015 года пабудуюць сучасную інфармацыйна-камунікацыйную інфраструктуру, якая дазволіць павялічыць хуткасць інтэрнэт-доступу да 100 Мбіт / с. Гэта прадугледжана Праграмай дзейнасці ўрада Беларусі на 2011-2015 гады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе Саўміна.

Пры гэтым шырыня вонкавага інтэрнет-канала павінна скласці не менш за 200 Гбіт / с, а колькасць партоў стацыянарнага шырокапалоснага доступу дасягне 3 млн.

Каб рэалізаваць гэтыя задачы, плануецца перайсці да мультысэрвісных сетак электрасувязі, заснаваных на IMS-платформе, укараняць паслугі сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення, пашыраць вонкавы інтэрнэт-шлюз, развіваць паслугі стацыянарнага і бесправаднога шырокапалоснага інтэрнэт-доступу, а таксама мадэрнізаваць сеткі перадачы звестак з улікам пераходу на тэхналогію Ethernet і будаваць валаконна-аптычныя лініі сувязі непасрэдна да спажыўца.

Акрамя таго, у бліжэйшыя пяць гадоў Беларусь пяройдзе да эфірнага тэлевізійнага вяшчання ў лічбавым фармаце з прыёмам сацыяльнага пакета тэлепраграм на ўсёй тэрыторыі краіны. Таксама сярод задач беларускага ўрада -- стварыць электронныя ўрад, правесці інфарматызацыю ўсіх сфер дзейнасці.

Пры гэтым асноўнай мэтай развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій значыцца "ўваходжанне Беларусі ў 2015 годзе ў лік краін свету з самым высокім узроўнем індэкса развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій па сістэмах ацэнак Міжнароднага саюза электрасувязі і ААН".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?