Імі сталі Леапард, Белы мядзведзь і Зайка.

У суботу ў эфіры расійскага Першага канала прайшлі выбары талісмана зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы.

Талісманамі сталі адразу трое -- Леапард (28 працэнтаў галасоў), Белы мядзведзь (18) і Зайка (16), Паралімпійскіх -- Праменьчык і Сняжынка.

Усяго на перамогу ў конкурсе прэтэндавалі Буры мядзведзь, Леапард, Белы мядзведзь, Зайка, Сонейка, Праменьчык і Сняжынка, Снягір, Матрошкі і Дэльфін.

Дзед Мароз выбыў з галасавання. Справа ў тым, што ён з'яўляецца сімвалам Новага года ў Расіі, і таму ён быў выключаны з галасавання, бо ў выпадку перамогі талісман Алімпіяды стане ўласнасцю Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

У шоу ўзялі ўдзел члены журы -- расійскія артысты і дзеячы шоў-бізнэсу Канстанцін Эрнст, Юрый Башмет, Аляксандр Папоў, Алег Табакоў, Алсу, Леў Лешчанка, Мікалай Цыскарыдзе, Дзіма Білан, група «Чэлсі», Саці Казанова ды іншыя.

У галасаванні мог узяць удзел любы жыхар Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?