Нацыянальная рада аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» на пасяджэнні 26 лютага прыняла рашэнне аб падрыхтоўцы чацвёртага ўстаноўчага з’езда партыі,
якую дагэтуль адмаўляецца рэгістраваць Міністэрства юстыцыі.

Як паведаміла прэс-служба аргкамітэта, рада прыняла рашэнне аб пачатку кампаніі «Стань сведкам». Яе мэта — «збор людзей, якія б маглі засведчыць на судовых працэсах, што ні кандыдаты ў прэзідэнты, ні іх давераныя асобы не заклікалі да гвалтоўных дзеянняў як непасрэдна на плошчы 19 снежня 2010 года, так і раней; што акцыя планавалася выключна мірнай». Удзельнікі пасяджэння заклікалі далучыцца да акцыі «ўсе дэмакратычныя сілы і штабы кандыдатаў».

Пра кампанію «Стань сведкам» заявіў 15 лютага на прэс-канферэнцыі сустаршыня аргкамітэта Віталь Рымашэўскі, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе як абвінавачаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

Перад членамі рады выступіла Таццяна Севярынец — маці сустаршыні аргкамітэта Паўла Севярынца, які больш за два месяцы знаходзіцца ў СІЗА КДБ у якасці абвінавачанага па той жа крымінальнай справе. Нацыянальная рада вырашыла «пачаць шэраг новых кампаній» у падтрымку палітыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?