У перадапошнім туры групавога этапа гандбольнай Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» выйграла на сваёй пляцоўцы ў дацкага «Ольбарга» з лікам 33:31 (першы тайм — 16:17).

Самым выніковым у дынамаўцаў стаў Павел Ацьман, які закінуў 9 мячоў.

Пасля 9 тураў: «Чэхаўскія мядзведзі» (Расія) — 13 пунктаў, «Вальядалід» (Іспанія) — 11, «Пік» (Венгрыя) — 10, «Шафхаўзэн» (Швейцарыя) — 9 (278–280), «Дынама» — 7, «Ольбарг» — 4.

«Дынама» Мінск захоўвае шанцы на плей-оф. Каб заняць 4-е месца, «Дынама» трэба выйграць 3 сакавіка ў гасцях у «Чэхаўскіх мядзведзяў» і спадзявацца па паразу «Шафхаўзэна» ў матчы з «Вальядалідам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?