Такі кошт назваў галяндзкі банк ABN Amro

Пры гэтым у беларускім урадзе мяркуюць, што "Белтрансгаз" удасца прадаць па больш высокім кошце. "Мяркую, што цана "Белтрансгазу" будзе большай, чым 3,5 млрд. даляраў», – заявіў намесьнік міністра эканомікі Алег Мельнікаў, дадаўшы, што ацэншчык рабіў ацэнку паводле некалькіх сцэнароў, што прывяло да наяўнасьці так званай «вілкі» ў канкрэтных лічбах».

Пры гэтым прадстаўнік міністэрства эканомікі адмовіўся назваць падрабязнасьці, што тычацца ацэнкі банкам ABN Amro "Белтрансгазу", дадаўшы, што бакі падпісалі пагадненьне аб канфідэнцыйнасьці. Намесьнік міністра эканомікі паведаміў, што стварэньне СП на базе "Белтрансгазу" будзе наўпрост уплываць на цану расейскага газу, які Беларусь будзе атрымліваць у наступным годзе.

Між тым, як паведамляе ўпраўленьне інфармацыі "Газпрому", 30 лістапада ў цэнтральным офісе ААТ "Газпром" адбылася рабочая сустрэча старшыні праўленьня газавай манаполіі Аляксея Мільлера і першага віцэ-прэм’ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі. Бакі абмеркавалі вынікі незалежнай ацэнкі "Белтрансгазу" і ўмовы паставак расейскага газу ў Беларусь у 2007 г. У прэс-рэлізе "Газпрому" таксама адзначаецца, што кампанія перайшла на рынкавыя прынцыпы супрацоўніцтва з усімі краінамі-пакупнікамі расейскага газу, апроч Беларусі».

"Беларусь ёсьць апошняй дзяржавай, што захавала нізкія цэны закупкі расейскага газу ў 2006 г., што зьвязана з прыняцьцём Беларусьсю шэрагу рашэнтняў, што адпавядаюць эканамічным інтарэсам «Газпрому», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?