Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у конкурсе аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі».

Першы этап адбудзецца 3 сакавіка, а 19-й гадзіне.

Адзіная і абавязковая ўмова для кожнага ўдзельніка — выкананне двух твораў менавіта на беларускай мове, бо арганізатары фестывалю ў першую чаргу імкнуцца да папулярызацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны краіны, роднай мовы і літаратуры.

Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў:

1 этап — сакавік 2011;

2 этап — красавік 2011;

заключны этап і фінальны канцэрт — май 2011.

Кожны этап завяршаецца адборачным канцэртам -прэзентацыяй аўтараў.

Заключны этап пройдзе на базе філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Вязынка», дзе адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Узнагароджанне будзе праводзіцца па наступных намінацыях:

     — лепшае выкананне песні на словы Янкі Купалы;
     — лепшая аўтарская песня;
     — лепшае спалучэнне тэксту і музыкі;
     — лепшая прэзентацыя песні;
     — спецыяльныя прызы ад заснавальнікаў.

Спецыяльны госць фестывалю — Таццяна Беланогая.

Інфармацыя аб конкурсе на сайце музея kupala-museum.by і па тэлефоне 227 77 66.

Кошт квіткоў: 3000 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?