Рымашэўскі заявіў, што аб абставінах свайго вызвалення ён адразу сказаў праўду.
Палітык пракаментаваў для "Нашай Ніва" заяву Алеся Міхалевіча.
Віталь Рымашэўскі заявіў, што аб абставінах свайго вызвалення ён адразу сказаў праўду. Маўляў, ён напісаў тлумачальную запіску на імя Лукашэнкі, пасля чаго і выйшаў на свабоду.
А ніякіх падпісак пра супрацоўніцтва з КДБ не даваў.
Ён лічыць, што да кожнага вязня выкарыстоўваюцца розныя падыходы. І адзначыў, што ў выпадку непрымальных для яго ўмоў вызвалення, ён бы не пайшоў на іх.
Каментары