За мінулыя выхадныя пасольствам Беларусі ў Трыпалі сумесна з украінскім бокам прынятыя меры па эвакуацыі беларускіх грамадзян.
Пра гэта паведаміла 28 лютага намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела
Паводле даных МЗС, сем чалавек былі эвакуяваныя ў Кіеў украінскім
Акрамя таго, паводле слоў Ваньшынай, трое беларускіх грамадзян, супрацоўнікі прадстаўніцтва адной з нямецкіх кампаній у Лівіі, былі эвакуяваныя сіламі самой кампаніі ў Бон (Германія). Консульскімі работнікамі Беларусі ў Трыпалі ім таксама было аказана ўсё неабходнае садзеянне.
«Супрацоўнікі беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Лівіі знаходзяцца ў пастаянным кантакце з грамадзянамі, якія стаяць на консульскім уліку, а таксама з грамадзянамі Беларусі, якія звяртаюцца ў пасольства», — адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі.
Нагадаем, раней МЗС паведамляў, што ў Лівіі «на момант пачатку эскалацыі напружанасці» знаходзілася, паводле папярэдніх даных, каля 100 беларускіх грамадзян.