Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандар Мілінкевіч сёньня вядзе палітычную кампанію «мясцовыя выбары» ў Горадні. Акрамя традыцыйных ужо – нарадаў з актывістамі дэмакратычнага руху, лідэрамі мясцовых філій палітычных партый, Аляксандар Мілінкевіч выступіць таксама у ролі знаўцы гораду, і правядзе для гарадзенцаў экскурсію па старажытнай частцы Горадні, якая сёньня няспынна зьнішчаецца гарадзкімі ўладамі. Мэта падобнага «цьвіка» выбарчай кампаніі – прыцягнуць увагу грамазкасьці да праблемы руйнаваньня ўладамі старажытнай Горадні.

Жыхары і госьці Горадні будуць мець магчымасць больш даведацца пра невядомыя старонкі роднага гораду, абмеркаваць праблемы «рэканструкцыі» і паразмаўляць з цікавымі людзьмі.

Пачатак экскурсіі а 14-й гадзіне, збор ля ПК тэкстыльшчыкаў.

Увечары Аляксандр Мілінкевіч на Вішнеўцы і Паўднёвым будзе зьбіраць подпісы за вылучэньне гарадзенскіх актывістаў дэмакратычнага руху кандыдатамі ў дэпутаты мясцовага савету.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?