Намесьнік кіраўніка Партыі БНФ, былы кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў камэнтуе заявы Алеся Міхалевіча пра катаваньні ў турме КДБ.

«Са мной абыходзіліся надзіва прыстойна. Казалі: «Калі ласка, выйдзіце з машыны, калі ласка, прысядзьце, калі ласка, праходзьце». У першую ж ноч пасьля затрыманьня я адмовіўся ісьці на допыт без адваката. І ў КДБ не настойвалі, адзінае — сказалі падпісаць паперу, што без адваката адмаўляецеся адказваць на пытаньні.

Самае непрыемнае, бадай, для мяне было тады, калі выклікалі ў КДБ на допыт пасьля таго, як я падаў скаргу ў Вярхоўны суд на ЦВК. І ў размовах «пра жыцьцё» я праседзеў там да дзьвюх гадзін ночы.

Думаў, што мяне там і зачыняць. Але не зачынілі.

Як толькі мяне затрымалі, у першую ж ноч у КДБ, я ў размове са сьледчымі адразу сказаў: хлопцы, ніякіх непрыстойных у маім разуменьні папер я не падпішу. Нават не прапаноўвайце. Гэтым разам я быў сам вельмі зьдзіўлены. Раней, а мяне затрымлівалі шмат разоў, напрыклад, падчас выбараў 2006 году, мяне за меншыя рэчы, як кажуць, размазвалі па сьценках найкапітальнейшым чынам. А тут ня ведаю чаму, але ні прапаноў, ні пагроз, нават кепскага слова на мой адрас не прагучала».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?