19 мая на «Мінск-Арэне» выступіць знакамітая спявачка лівана-калумбійскага паходжання Шакіра. У беларускую сталіцу калумбійская спявачка прывязе праграму «The Sun comes out»,

Яе шоў, з’яўляючыся энергетычным кактэйлем поп-музыкі, року і лацінаамерыканскай музыкі, мае велізарны поспех, а яе кампакт-дыскі становяцца плацінавымі і залатымі. Шматлікія ўзнагароды Грэмі, World Music Awards, American Music Awards і MTV Awards пацвярджаюць сусветнае прызнанне таленавітай артысткі, якая таксама вядомая сваёй дзейнасцю ў сацыяльнай сферы. Шакіра ахвяравала значную частку сваіх даходаў у карысць дабрачынных і адукацыйных устаноў у сябе на радзіме. Мільёны былі выдаткаваныя на аднаўленне Перу і Нікарагуа пасля стыхійных бедстваў. За гэтыя заслугі Шакіра была асоба адзначаная і ўзнагароджана Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і ЮНІСЕФ, паведамляюць арганізатары канцэрта.

Праўда, на афіцыйным сайце Шакіры мінскі выступ пакуль не ўключаны ў турнэ. 17 мая спявачка выступіць у Лодзі. 28 мая — у Рабаце.

Білеты на Шакіру будуць каштаваць ад 130 тыс. да 1 500 000 рублёў,

паведамілі НН арганізатары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?