Вядомы беларускі журналіст Андрэй Пачобут у сваім блогу на сайце «Беларускага партызана» пракаментаваў сённяшную заяву Алеся Міхалевіча.
«Катаванні кандыдата ў прэзідэнты — гэта нешта неймавернае нават як на стандарты лукашэнкаўскага рэжыму.
Відавочна, спецслужбы парушылі чарговае табу. Калі катуюць кандыдата ў прэзідэнты — гэта значыць, катаванні будуць прымяняцца і да звычайных абвінавачаных па крымінальных справах.
Ад таго, якія высновы з гэтай гісторыі будуць зробленыя, залежыць, у якой краіне нам жыць.
І не заўтра, а ўжо сёння, проста зараз. На нашых вачах Беларусь павольна, але няўхільна ад аўтарытарызму рухаецца ў бок таталітарызму, дзе роля апазіцыі, на думку лялькаводаў з КДБ, павінны будуць выконваць «паламаныя» людзі.
Хтосьці падумае, што можна легчы «на дно», схавацца і перачакаць.
Глупства! Адказ адзін — салідарнасць. «Разам нас багата», усіх не паламаць!
Зараз пра Алеся Міхалевіча.
Я не люблю пафасу, але тое што ён зрабіў — гэта рэальна вельмі моцны ўдар па рэпрэсіўнай махіне, кантраляванай Аляксандрам і Віктарам Лукашэнкамі. Міхалевіч, седзячы ў турме, змог абыграць усіх гэтых Зайцавых і Уцюрыных (імя ім легіён!).
Вы што, таварышы генералы і палкоўнікі? Думалі, новым стукачыкам абзавяліся?
Дзірку вам ад абаранка, а не Шарапава!