«Жонка прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага прасіла мяне пераказаць мужу яе вялізнае шанаванне, — распавяла „Нашай Ніве“ Мілана Міхалевіч, жонка
Цяперашні прэзідэнт Польшчы таксама быў зняволены ў часе рэпрэсій камуністычнага ўрада супраць апазіцыі.
Ганна Камароўская таксама сказала, што «не варта страчваць надзею».
Сёння ўвечары жонка прэзідэнта Польшчы патэлефанавала таксама жонцы Міколы Статкевіча, зняволенага ў СІЗА КДБ.
Марына Адамовіч расказала для радыё «Свабода»: «Гэта было добрае, людскае тэлефанаванне. Яна цікавілася лёсам Міколы Статкевіча, любой інфармацыяй пра яго. Нават пра тое, ці магчыма яму перадаваць звычайныя пасылкі. Яна згадала, што для яе гэта добра зразумелае «свята пасылкі», бо яе муж таксама ў свой час быў у турме. Я не ведаю польскай мовы, але мы добра разумеліся без перакладчыка. Я падзякавала спадарыні Ганне за тое, што Польшча адна з краін, якая паслядоўна адстойвае сваю пазіцыю ў абарону палітвязняў і правоў чалавека ў Беларусі. Гэтае тэлефанаванне неяк усцешыла мяне».
Марына Адамовіч расказала, што адвакатка не бачыла Міколы Статкевіча ўжо амаль два месяцы, з 29 снежня. Першыя лісты пачалі даходзіць пасля пасяджэння Еўрапарламента ў студзені.