Сем моладзевых актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі былі затрыманыя каля 14.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Хлопцы збіраліся правесці акцыю салідарнасці з палітзняволенымі.

«Мы збіраліся на акцыю да будынка КДБ з партрэтамі палітзняволеных, — каментуе Захар Міхалкін, актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі. -- Калі на падыходзе мы пабачылі людзей у штацкім, то развярнуліся і пайшлі на Кастрычніцкую плошчу. Пасля абмеркаванняў вырашыліся ўсё ж такі вярнуцца да КДБ і паспрабаваць правесці акцыю. Аднак нас затрымалі, пасадзілі ў аўтобус і павезлі ў Цэнтральны РУУС. Супрацоўнікі РУУС вялі сябе досыць карэктна, але ўзялі адбіткі пальцаў і дапыталі нас. Праз 3 гадзіны ўсіх адпусцілі, папярэдне мы падпісалі пратаколы допыту».

Сярод затрыманых былі Алег Корбан, Аляксандр Стапаненка, Дзмітрый Байкоў, Алег Кероль, Дзмітрый Сільчанка, Міхаіл Мікуліч, Захар Міхалкін. У дадзены момант усе на свабодзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?