Аляксандр Атрошчанкаў, Аляксандр Малчанаў і Зміцер Новік.

Аляксандр Атрошчанкаў, Аляксандр Малчанаў і Зміцер Новік.

Аляксандр Атрошчанкаў.

Аляксандр Атрошчанкаў.

Аляксандр Малчанаў.

Аляксандр Малчанаў.

Суддзя Таццяна Чаркас

Суддзя Таццяна Чаркас

Дзмітрый Новік.

Дзмітрый Новік.

дзясяткі чалавек не змаглі трапіць у залу суда.

дзясяткі чалавек не змаглі трапіць у залу суда.

 Кіраўнікі штабоў Някляева і Саннікава -- Андрэй Дзмітрыеў і Уладзімір Кобец. 
ullscreen>

Кіраўнікі штабоў Някляева і Саннікава -- Андрэй Дзмітрыеў і Уладзімір Кобец.

17:25

Відэа з тэхнічных прычын даглядзець не ўдалося, абвешчаны перапынак да раніцы серады. Судовае пасяджэнне адновіцца, а 10-й раніцы.

16:48

Працягваецца прагляд відэа. Гэта здымкі міліцыі, на кадрах — Рымашэўскі, які дае інтэрв’ю замежным журналістам. Падчас аднаго з інтэрв’ю на Плошчы Незалежнасці ён кажа, што «ніякіх сілавых сцэнароў з нашага боку не будзе».

16:17

Пачынаецца прагляд відэа з плошчы, адвакаты прасілі перанесці прагляд на наступнае пасяджэнне, але суддзя адмовілася.

16:06

Шалко не бачыў, каб дэманстранты супраціўляліся спецназу, толькі бачыў спробы дэманстрантаў адбівацца вудачкамі, іншых рэчаў у руках не бачыў.

15:51

Шалко апазнаў Атрошчанкава: нібы той піхаў натоўп на дзверы, таксама Шалко чуў, як Рымашэўскі заклікаў народ супакоіцца, а Саннікаў і Статкевіч — наадварот. Апошні, паводле яго словаў, падышоў, зазірнуў у дзверы, усміхнуўся і адышоў.

15:44

Шалко сказаў, калі дэманстранты выйшлі на праспект з Кастрычніцкай, нехта з яго рук выхапіў камеру і разбіў аб асфальт, пасля ён атрымаў новую камеру і пачаў здымаць далей.

15.37

Шалко казаў, што Статкевіч заклікаў ісці да Адміністрацыі прэзідэнта, «каб кагосьці выкінуць з фатэля». «Даслоўна не памятаю», — сказаў сведка.

15.31

Допыт сведкі Шалко Мікалая — эксперта крыміналістычнай камісіі Мінгарвыканама. Вёў відэаздымкі 19 снежня на плошчах Кастрычніцкая і Незалежнасці.

15.30

Новік спытаў у Антонава, чаму ён, міліцыянт, не спрабаваў спыніць біццё шкла. Антонаў сказаў, што выконваў толькі пастаўленую задачу — здымаў на камеру.

15.20

Антонаў кажа, што трэці праём цэнтральных дзвярэй спрабавалі праціснуць людзі.

15.12

Антонаў заявіў, што мітынгоўцы вырывалі шчыты ў міліцыянтаў.

Антонаў засведчыў, што бачыў Атрошчанкава, Класкоўскага, Новіка, якія з натоўпам спрабавалі прарвацца ў будынак Дома ўрада. Але кажа, што Атрошчанкаў не быў у першым шэрагу людзей. Удараў па загародках ён не наносіў. Міліцыянт не помніць куртку, у якой быў Атрошчанкаў, але запомніў «хвалістую» шапку.

15.02

Допыт сведкі Дзяніса Антонава, супрацоўніка ГУУС Мінгарвыканкама. 19 снежня з 20.00 ён рабіў відэазапіс падзей на пл. Кастрычніцкая.

15.00

Казыра пазнаў у Малчанавым чалавека, які зрываў дзяржаўны сцяг на будынку КДБ 19 снежня.

14.48

Допыт наступнага сведкі — афіцэра КДБ Валянціна Казыры.

14.46

Палякоў сказаў, што пасля па загадзе начальніка выходзіў з будынка КДБ, каб зняць бел-чырвона-белы сцяг і павесіць назад дзяржаўны.

14.42

Палякоў кажа, што пасля 20.00 19 снежня ён убачыў вялікую масу людзей, якая рухалася па праспекце Незалежнасці. Каб не правакаваць натоўп, ён сышоў унутр будынка. Ён сведчыць, што не бачыў ніякіх боек, не бачыў, каб нехта кідаў бутэлькі.

14.37

Допыт сведкі Віталя Палякова, супрацоўніка КДБ. Ён 19.12.2010 знаходзіўся на дзяжурстве. Забяспечваў парадак на прапускным пункце ў будынак КДБ.

14.34

З гэтых сведчанняў вынікае, што Малчанаў расказваў Палітыку пра ўдзел у мітынгу. Сведка ўсё роўна кажа, што не помніць размовы, спасылаючыся на даўніну.

14.32

Пракурор кажа пра супярэчнасці паміж сведчаннямі Палітыкі цяпер і падчас папярэдняга следства. Зачытваецца пратакол з папярэдняга следства.

14.30

Палітыка кажа, што не помніць, ці тэлефанаваў яму Малчанаў з Плошчы. На большасць пытанняў сведка адказвае, што падзеі, пра якія пытаюцца, былі даўно, таму ён нічога не памятае. «Непатрэбную інфармацыю я не запамінаю», — заявіў Палітыка.

14.26

Пачынаецца допыт другога сведкі — Палітыкі Валянціна, сябра Малчанава.

14.22

Малчанаў пацвердзіў словы Сазонава.

14.15

Сведка Сазонаў, спасылаючыся на словы самага Малчанава, расказвае, што той падчас мітынгу 19 снежня з бел-чырвона-белым сцягам залез на дах трактара.

14.09

У зале маюцца свабодныя месцы, але не ўсім жадаючым дазволілі ўвайсці.

14.06

Пачынаецца допыт сведкаў. Першы — Сяргей Сазонаў, сябар Аляксандра Малчанава.

14.04

Скончыўся перапынак. Судовае пасяджэнне працягваецца.

* * *

13:09

На працэсе абвешчаны перапынак. Праваабаронца Алена Танкачова выказал меркаванне, што сёння прысуд не будзе абвешчаны, паколькі яшчэ не адбылася дыскусія і азнаямленне са справай, што займае шмат часу.

12.30
Пачаўся допыт Змітра Новіка.

«19 снежня я быў на Кастрычніцкай плошчы каля 19 гадзінаў. Я ведаў, што там будзе мітынг, я раней не браў у іх удзелу і хацеў пабачыць, што гэта такое. Даведаўся са СМІ, з інтэрнэту ў першую чаргу. Агучваліся ў СМІ розныя мэты мітынгу — у тым ліку чаканне афіцыйных вынікаў выбараў. Я ня ведаў, ці дазволены гэты мітынг».

«На плошчы Незалежнасці людзі вялі сябе мірна. Ніякага намеру захапіць Дом урада ў людзей не было», паведамляе Радыё Свабода.

«Гэта была акцыя пратэсту. АМАП пачаў адсякаць людзей. Я не бачыў, як ламалі дзьверы».

«Калі я апынуўся ля Дома ўрада, дзьверы аказаліся пабітымі».

«Людзі паводзілі сябе мірна. Натоўп не быў агрэсіўным.

Была ў людзей эйфарыя. На 15 секундаў я падбег да ўваходу і стукнуў нагамі па загародцы. Пазней супакоіўся і вырашыў сысці, бо АМАП будзе разганяць і стала небяспечна».

«10 разоў я ударыў нагой у загародку і 2–3 разы штурхнуў яе рукамі

. Цяпер мне сорамна за гэта. Гэта было неабдумана. У самім мітынгу нічога кепскага не было. Гэта мірная акцыя».

Новік сказаў, што быў кіроўцам у амбасадзе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

«Намеру знішчыць дзверы не было. Біў па сталах і загародцы, якія не былі пашкоджаныя. А дзверы былі разламаныя і раней».

* * *

12.25

Адвакат папрасіў далучыць да справы рэкамэндацыйны ліст, які пацвярджае, што на момант знаходжання на Плошчы Атрошчанкаў супрацоўнічаў з міжнародным інфармацыйным парталам Delfi. Суддзя далучыла дакумент да справы.

12.20

Хросная маці Аляксандра Атрошчанкава Алена Кудрова напісала скаргу на дзеянні міліцыянтаў у цывільным, якія прапускалі людзей у залу суда. Жанчына лічыць іх прафнепрыдатнымі. Сп. Кудрова сказала, што прыехала за паўтары гадзіны да пачатку суда, але ў залу так і не трапіла. Міліцыянты, па яе словах, не здолелі за гэты час арганізаваць свабодны пропуск нават 36 чалавек.

12.02

Два чалавекі ў цывільным перыядычна здымаюць на камеры тых, хто чакае каля залы суда.

12.00

Стрыечны брат Аляксандра Атрошчанкава Цімафей пайшоў пісаць скаргу на дзеянні міліцыянтаў у цывільным, якія арганізоўвалі запуск людзей у залу суда. На думку Цімафея, гэтыя людзі не справіліся са сваімі абавязкамі, бо не ўсе журналісты і сваякі абвінавачаных трапілі ў залу. Падобную скаргу збіраюцца пісаць і іншыя сваякі.

11.50

Дар’я Корсак вярнулася ў залу суда.

11.48
Пачынаецца допыт Атрошчанкава.

З абвінавачаным Малчанавым Атрошчанкаў зусім незнаёмы. З Новікам бачыўся да таго адзін раз падчас выбарнай кампаніі — пагутарылі пра выбары, збор подпісаў. Гэта быў кароткі эпізод, паведамляе Радыё Свабода,

Абвінавачванне: «З якой мэтай прыйшлі на Плошчу?»

Атрошчанкаў: «Я прыйшоў, каб прысутнічаць на мітынгу. Прэзідэнцкія выбары — вельмі значная падзея, і я прыйшоў, як журналіст, асвятляць гэты мітынг».

Абвінавачваньне: «Ці вядома вам было, якая мэта мітынгу?»

Атрошчанкаў: «Я ведаў, што там будуць кандыдаты на прэзідэнта. Я ведаў, што кандыдаты на прэзідэнта плануюць мірную акцыю».

Абвінавачванне: «Ці можна назваць гэта акцыяй пратэсту?»

Атрошчанкаў: «Не ведаю».

Аднак Атрошчанкаў прызнаў, што там былі людзі, нязгодныя з Лукашэнкам. Як журналіст, ён хацеў асвятляць, што адбывалася на плошчы.

Як прэсавы сакратар, ён са СМІ кантактаваў больш у тэхнічным ключы, арганізоўваў інтэрв’ю Андрэя Саннікава, сваіх каментароў не даваў. «Я нікога не заклікаў прыйсці на мітынг», — заявіў Атрошчанкаў.

Распавядае, што асабіста рабіў на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці: «Там былі ўсе апазіцыйныя кандыдаты, апрача Някляева. Змест іх выступаў згадаць не магу».

Сам стаяў ля помніка Леніна і стараўся стрымліваць журналістаў, якія хацелі узняцца да кандыдатаў, каб не было цісканіны.

Спробаў адкрыць забарыкадаваныя дзверы я не бачыў.

Ніякіх прадметаў у руках людзей, якія білі дзверы, не бачыў.

Пазней разам з натоўпам падышоў да будынку Дома ўраду. Калі выскачылі спецназаўцы, я знаходзіўся ля ганку Дома ўрада.

Суддзя: «Ці сам натоўп пайшоў да Дома ўрада ці заклікалі?»

Атрошчанкаў: «Я не чуў такіх заклікаў…. Я не браў удзелу у масавых беспарадках. Для мяне нават сумнеўна, што там былі беспарадкі.

Не было ніякіх падпалаў, не было супраціўлення міліцыі. Было толькі разбіта некалькі шыбаў…

Калі пачаўся разгон, тады я пакінуў плошчу Незалежнасці».

***

11.35

З залы суда выйшла жонка Атрошчанкава Дар’я Корсак. Ёй стала дрэнна, бо ў зале душна. Дар’я да журналістаў не падыходзіць пакуль: сядзіць у калідорчыку за металашукальнікам. Падысці да яе таксама нельга.

11:31

Бабуля Сяргея Марцалева прыйшла падтрымаць палітвязняў, але жанчыну не пусцілі ў залу суда.

Падтрымаць Атрошчанкава, Малчанава і Новіка прыйшла бабуля Сяргея Марцалева. Жанчыну не пусцілі на суд, але яна працягвае чакаць навіны ў калідоры разам з журналістамі. Зоя Фёдараўна паведаміла, што ад унука, былога кіраўніка выбарчага штаба Мікалая Статкевіча, тры тыдні няма звестак. Другі і пакуль апошні ліст ад Сяргея Марцалева яна атрымала 10 лютага.

***

11.09

Як паведамляе Радыё Свабода, пачаўся допыт Малчанава.

Абвінавачванне: «З якой мэтай прыехаў 19-га ў Мінск?»

Малчанаў: «Я прыехаў у Менск, каб узяць удзел у дэманстрацыі».

Абвінавачванне: «Калі вырашылі?»

Малчанаў: «Я ведаў пра яе задоўга, а канкрэтнае рашэнне прыняў за дзень да пачатку… Я не згодны з палітыкай дзейнага прэзідэнта, хацеў далучыцца да людзей, якія таксама нязгодныя…. Даведаўся пра мітынг са СМІ, мой прыезд быў маёй асабістай ініцыятывай… Прыбыў у Мінск на машыне з 2-ма іншымі асобамі».

Далей распавядае, што рабіў у Мінску да Плошчы.

«Калі людзі пайшлі ў бок Плошчы Незалежнасці, я згубіў хлопцаў, з якімі прыехаў і ішоў адзін у натоўпе. Ля будынку КДБ я сарваў 2 дзяржаўныя сцягі, залезшы на калону. Я нічога не скандаваў. Людзі скандавалі: „Пара мяняць лысую рызіну“.

Я быў упэўнены, што мітынг пройдзе мірна, выступяць людзі, не будзе ніякіх разгонаў і пагромаў, выступяць былыя кандыдаты ў прэзыдэнты.

Калі праходзілі паўз КДБ хтосьці сказаў, што каб я быў вышэй, то сарваў бы гэтыя сцягі,

а мне рост дазваляў і я падбег сарваў. У мяне была эйфарыя, ніякай агрэсіі,

пачуў прапанову, а пра яе сутнасьць не задумваўся. Вялікі шумны натоўп, усе радасныя і гэты настрой перадаўся мне. Кінуў два дзяржаўныя сьцягі на зямлю, бо не зьбіраўся іх несьці далей.

Далей пайшоў на Плошчу незалежнасьці, залез на снегаўборачны трактар, памахаў з яго бела-чырвона-белам сцягам. Я пабачыў, што вельмі шмат людзей, не бачна было ні пачатку калоны ні канца», паведамляе Svaboda.org

Далей пайшоў на Плошчу незалежнасьці, залез на снегаўборачны трактар, памахаў зь яго бела-чырвона-белам сцягам. Я пабачыў, што вельмі шмат людзей, не бачна было ні пачатку калёны ні канца».

Абвінавачваньне: «Зь якой мэтай наносілі урады?»

«Гэта быў эфэкт натоўпу. Я не думаў пра гэта, з якой мэтай гэта раблю. Была пэўная эўфарыя. Я закінуў за агароджу скол шкла, каб ён не траўмаваў людзей. Думаў, што там за загародкай няма людзей. Пазьней я пабачыў, што там ёсьць супрацоўнікі міліцыі.

Калі я ўзьняўся на дзьверы, каб паглядзець што там, дзьверы былі ўжо адкрытыя. Пабачыў кандыдата Рымашэўскага? які спрабаваў спыніць натоўп. Пасьля Плошчы пайшоў на Чыгуначны вакзал і сеў на электрачку ў Барысаў. Гэтых людзей, з якімі ў адным працэсе? я не ведаў раней.

На сёньняшні момант ацэньваю свае дзеяньні —

гэта была памылка, беспарадкі і хуліганства і ў іх не варта было прымаць удзелу. Зараз я шкадую, што прыняў у гэтым удзел»

На пытаньне адваката Санковіча Малчанаў адказаў, што не чуў патрабаваньняў міліцыі на Плошчы Незалежнасьці. Толькі ўжо пад час разгону пачуў іх патрабаваньні разысьціся.

***

11.05

Зачытанае абвінавачванне Малчанаву: абраза дзяржаўных сімвалаў. Сарваў з будынку КДБ два чырвона-зялёныя сцягі. Прадстаўнік абвінавачвання кажа, што Малчанаў быў п’яны і дзейнічаў у згодзе з Атрошчанкавым і Новікам. З ужываннем фізычнай сілы незаконна спрабаваў патрапіць у Дом урада.

Новіка вінавацяць у тым, што ён разам з натоўпам браў актыўны ўдзел у масавых беспарадках з узброеным супрацівам прадстаўнікам улады. Каля 22.00 19 снежня разам з Малчанавым і Атрошчанкавым спрабаваў незаконна прайсці ў Дом урада. Нанёс не меней за 21 удар у дзверы.

Атрошчанкаў абвінавачваецца ў тым, што дзейнічаў у складзе натоўпу, узяў актыўны ўдзел ў масавых беспарадках. У 22.15 ён узгоднена з Малчанавым і Новікам спрабаваў з прымяненнем фізічнай сілы трапіць у Дом урада. Нанёс не меней за адзін удар.

Гэта паведамляе Svaboda.org.

Суд пачаў допыт Малчанава.

Малчанаў сваю віну прызнаў цалкам. Новік — прызнаў часткова.

Аляксандр Атрошчанкаў сваёй віны не прызнае, паведамляе belsat.eu.

11.10

З залы суда выйшаў амерыканскі дыпламат Крыстафер Паніка. Ён сказаў, што яго краіна выступае за тое, каб з усіх абвінавачаных па гэтай справе знялі абвінавачанні і адпусцілі на свабоду. Дыпламат зазначыў, што адыходзіць ад гэтых патрабаванняў не збіраюцца.

10.45

Людзі, што стаялі каля ўваходу ў залу, разышліся. Цяпер тут застаецца прыкладна 20 чалавек. Малады чалавек у цывільным увесь час здымае на камеру людзей каля ўваходу ў залу суда.

10.35

Аляксандра Малчанава вінавацяць ў знявазе дзяржаўных сымбаляў і ўдзеле ў масавых беспарадках. Змітра Новіка і Аляксандра Атрошчанкава — ва ўдзеле ў масавых беспадарках, перадае Svaboda.org.

***

10.25

Суддзя забараніў фота- і відэаздымку, паведамляе spring96.org.

10.25

Грамадскі пазоўнік у суд не з’явіўся. Вырашылі пачаць без яго, перадае Svaboda.org.

10.20

У залу суда трапілі дыпламаты ЗША, Латвіі, Чэхіі ды іншых краінаў. Яны будуць назіраць за працэсам, паведамляе Svaboda.org.

10.15

Карэспандэнта «Нашай Нівы» не пусцілі ў залу паседжанняў. Мы будзем весці рэпартажаў, грунтуючыся на інфармацыі ад сваякоў зняволеных, праваабаронцаў і іншых СМІ.

10.05

У судзе прысутнічае Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік Руху за Свабоду, але і яго не прапускаюць у залу.

10.00

Увесь трэці паверх і лесвіцы забіты людзьмі. У залу суда нікога не прапускаюць. Прапусцілі перважна сваякоў, дзяржаўных журналістаў і коратка стрыжаных малодчыкаў. Іншым прабіцца было цяжка. Людзі ў калідорах спяваюць «Магутны Божа». Да іх звярнуўся старшыня суда з папярэджаннем, што яны замінаюць працы. Пра гэта перадаюць праваабронцы на сайце spring96.org.

9.40

Зала суда ўсяго на 36 месцаў, малюсенькая. Туды запускаюць сваякоў па прад’яўленні пашпарта.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачынаецца над прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандрам Атрошчанкавым.

У адным пакеце з ягонай будуць разглядацца і справы Змітра Новіка, Аляксандра Малчанава. Судзіць Таццяна Чаркас.

Чытайце онлайн-рэпартаж на NN.BY.

Адначасова сайт будзе весці онлайн-рэпартажы з Маскоўскага суда сталіцы, дзе паралельна маюць судзіць іншых удзельнікаў Плошчы — Івана Гапонава, Арцёма Брэуса, Змітра Мядзведзя.

Суды праходзяць пад знакам учарашніх шакуючых прызнанняў экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча. Гэты палітык расказаў, што яго катавалі ў турме КДБ, а на волю выпусцілі пры ўмове падпіскі пра сексоцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?