НТВ, 23.35

«Эні Хол»

ЗША, 1977, рэж. Вудзі Ален

Лірычная камэдыя

У жыцьці камэдыёграфа Элві Сінгера (Вудзі Ален) было некалькі каханых жанчын. І герой ведае, як няпроста знайсьці сваё шчасьце ў асяродзьдзі н’ю-ёрскіх інтэлектуалаў. Дзяўчына Эні Хол, здаецца, зусім іншая. Магчыма, яна стане спадарожніцаю героя...

Першапачаткова Вудзі Ален зьбіраўся рабіць дэтэктыўную камэдыю з рамантычнай інтрыгай – але фільм стаўся лірычнай гісторыяй з пазнавальным аўтарскім почыркам.

Стужка мусіла называцца «Анхеданія», што значыць – немагчымасьць адчуць асалоду, але Алэн зьмяніў назву на імя галоўнае гераіні.

Актрыса Даян Кітан (сапраўднае імя – Даян Хол! дзіцячая мянушка – Эні!!) апранае рэчы са свайго асабістага гардэробу. Пасьля прэм’еры карціны, жанчыны даводзілі мужоў да шалёнства, таскаючы з шафаў іхнія нагавіцы.

Адзін з найлепшых фільмаў амэрыканскага актора й рэжысэра, насычаны іранічнымі «аленізмамі», комплексамі й каханьнем.

Зоркапад з «Оскараў» і «Залатых глёбусаў», у тым ліку за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру й найлепшы сцэнар.

Фільм дэманструецца ў дзень народзінаў Вудзі Алена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?