Здарэнні33

П’яны кіроўца вазіў па цэнтры Мінска нябожчыка

І трапіў у аварыю.

Як распавялі агенцтву БелаПАН у ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы, увечары 28 лютага ў цэнтры Мінска адбылося незвычайнае дарожна-транспартнае здарэнне.

Насупраць Палаца Рэспублікі пазадарожнік «Нісан» дагнаў і ўдарыў «Аўдзі», а тая, у сваю чаргу, — «Пежо». Калі кіроўцы нямецкай і французскай машынаў выйшлі агледзець пашкоджанні, яны ўбачылі на пярэднім пасажырскім сядзенні пазадарожніка чалавека, якога прынялі за спячага, і другога пасажыра — ззаду. За рулём «Нісана» нікога не было. Дзверы машыны апынуліся заблакаваныя.

Калі ратавальнікі выцягнулі пасажыраў «Нісана», аказалася, што чалавек ззаду — кіроўца, 23-гадовы жыхар Светлагорска, у якога не было правоў. Хлопец знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Пазней у яго крыві выявілася амаль 3 праміле этылавага спірту.

«Спячы» пасажыр на пярэднім сядзенні апынуўся ... нябожчыкам. Кіроўца распавёў, што з гэтым чалавекам ён пазнаёміўся незадоўга да ДТЗ, разам выпівалі. Па папярэдніх дадзеных, смерць наступіла не ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, а прыкладна гадзінай раней. Па якіх прычынах — высветліць судова-медыцынская экспертыза.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»8

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа3

У Брэсце дзяўчына пабачыла арыенціроўку на зніклага чалавека — і знайшла яго за пару хвілін1

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі3

«Паперка, а не падстава для выезду». Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі на самалёт

У якіх гарадах Беларусі будуюць найбольш жытла? Розніца паміж усходам і захадам уражвае10

Падчас начной атакі Украіна страціла F-16

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»8

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць