У гэтым райцэнтры на Берасьцейшчыне быў зруйнаваны ансамбль цэнтральнае плошчы. Яе кампазыцыйным ядром былі дзьве дзьвюхпавярховыя камяніцы канца ХІХ ст. Іх упрыгожвалі й унікальныя старасьвецкія каваныя ганкі, якіх у Беларусі ўжо вобмаль. Няма ўжо і гэтых, ляхавіцкіх. Асаблівае хараство гэтым дамам надавалі крыжовыя скляпеньні, аркавыя выгбы вакон. Некалі галоўны будынак вянчаў і фігурны выгінасты франтон. Яшчэ ўлетку ў гэтых салідных старадаўніх мураванках месьціўся тузін дзяржаўных установаў і рэдакцыя газэты “Ляхавіцкі весьнік”. Райаддзел культуры, між іншым, таксама. Пэўна іх чакае навасельле. А ў Ляхавічах помнікаў ужо больш ня будзе. Пэўна лёгіка ў цяперашняга рэжыму, ды іхных наймітаў ад культуры, усё ж ёсьць: зьнішчыць, выкарчаваць усё, што было да Лукашэнкі. Бо за апошні тузін гадоў у Беларусі было зруйнаван гэтулькі памятак старасьвеччыны, што страты можна параўнаць толькі хіба з апошняй вайною. Калі ж і гэткае лёгікі няма, то цяперашняя эпоха застанецца ў памяці нашчадкаў часам бязглуздага нічым не апраўданага руйнаваньня нашае нацыянальнае спадчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?