Памежная служба ФСБ прапануе адмяніць візавы рэжым для замежных грамадзян, бо «на бяспецы краіны гэта не адаб’ецца»,
заявіў першы намеснік кіраўніка памежнай службы Вячаслаў Дарохін.

«Як паказвае статыстыка апошніх трох-чатырох гадоў, мы назіраем значнае зніжэнне колькасці асобаў, якія ўязджаюць у Расійскую Федэрацыю з Еўрасаюза. Цяжка растлумачыць, чаму гэта адбываецца, але я думаю, што адмена візавага рэжыму будзе спрыяць павелічэнню колькасці ахвотных наведаць нашу краіну», — сказаў Дарохін у аўторак журналістам.

Па словах генерала, наяўнасць візы не дазваляе даведацца, што з сябе ўяўляе чалавек і з якімі мэтамі ён заязджае ў Расію, таму візавы рэжым не з’яўляецца панацэяй ад тэрарыстычных пагрозаў. Ён нагадаў, што цяпер Расія мае бязвізавы рэжым з краінамі СНД і з больш чым 20 краінамі далёкага замежжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?