Ініцыятыўная група жыхароў Краснаярска падрыхтавала ліст, у якім выказвае пратэст супраць плана працаўладкавання ў краі грамадзян з рэспублік Паўночнага Каўказа.

Пра гэта «Рускай службе навінаў» паведаміў кіраўнік краснаярскага аддзялення руху «Другая Россия» Андрэй Скавароднікаў. Паводле яго словаў, жаданне працаваць у Сібіры і іншых рэгіёнах Расіі выказалі больш за тры тысячы чалавек, якія цяпер не могуць знайсці працу ў паўночнакаўказскіх рэгіёнах.

Падставай для ліста жыхароў Краснаярска стала заява былога краснаярскага губернатара Аляксандра Хлапоніна, які цяпер узначальвае Паўночнакаўказскую федэральную акругу. Хлапонін казаў пра тое, што жыхары Паўночнага Каўказа прыедуць працаваць у Сібір. Скавароднікаў сцвярджае, што петыцыю супраць гэтага ў інтэрнэце падпісалі больш чым тысяча чалавек.

«Чачня — рэгіён з найбольшай колькасцю датацый. Трэба вырашыць на месцах праблему. Не трэба раскідваць людзей па краіне», — заявіў Скавароднікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?