Лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2010 прызнаны Уладзімір Някляеў. Прэміяй адзначана кніга «Кон. Вершы двух стагоддзяў», якая пабачыла свет у мінскім выдавецтве «Лімарыус».
Па словах старшыні аргкамітэта літаратурнай прэміі Алеся Аркуша, традыцыйна ў
— За 2010 год у
«На жаль, ёсць сумная традыцыя, што лаўрэатам становіцца аўтар, які знаходзіцца за кратамі. Так было ў свой час са Славамірам Адамовічам», — дадае Алесь Аркуш. Плануецца, што сёлетняе ўганараванне павінна адбыцца з удзелам Уладзіміра Някляева ў Полацку, і заснавальнікі прэміі спадзяюцца на яго хуткае вызваленне.
Літаратурная прэмія «Гліняны Вялес» заснавана ў 1993 годзе сябрамі Таварыства Вольных Літаратараў. Яна прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва.