Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў да найвышэйшай меры пакараньня трох актыўных ўдзельнікаў гэтак званай марозаўскай злачыннай групоўкі, якая больш чым 10 гадоў дзейнічала ў Гомельскай вобласьці.

Суд палічыў даказанай віну Сяргея Марозава ў стварэньні і кіраваньні злачыннай арганізацыяй, вымагальніцтве, замаху на жыцьцё двух і больш людзей, учыненьні забойстваў, ухіленьні ад выплаты мытных плацяжоў і прысудзіў да выключнай меры пакараньня.

Да найвышэйшай меры пакараньня прысуджаны таксама Валеры Гарбаты і Ігар Данчэнка, якія прызнаныя віноўнымі ў шматлікіх злачынствах, учыненых групоўкай.

На 20 год асуджаныя Аляксандар Семчанка, Аляксандар Астрацоў-Гутыра і Віталь Зайцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?