Маці зняволенага Алеся Кіркевіча дамагаецца змены меры стрымання для сына, які знаходзіцца ў турме КДБ.

Ларыса Кіркевіч, маці гродзенскага лідара Маладога фронту Алеся Кіркевіча пераконвае КДБ, што ў турме ў сына пачало балець сэрца, і гэта можа стаць прычынаю змяненьня меры ўтрымання пад вартаю.

Раней Алесь Кіркевіч у лісцепапрасіў даслаць яму лекі ад хваробы сэрца.

Адвакатка Алеся Кіркевіча падала паперы, неабходныя для змены меры страмання. Ларыса Кіркевіч раней перадавала сыну выпіскі з гісторыі хваробы, сама завозіла іх у СІЗА, аднак невядома, ці дайшлі дакуманты да Алеся. Цяпер у КДБ іх ізноў патрабуюць. Следчы казаў, што копіі медычных дакументаў былі нібыта нечытэльнымі.

Пасля прад'яўлення Алесю Кіркевічу абвінавачвання, якое адбылося 3 лютага, адвакатка не дамаглася ніводнай сустрэчы з сваім падабаронным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?