Трагедыя адбылася ў вёсцы Бусяж. Хлопчыка, які вісеў у пятлі ў хлеве, знайшла 1 сакавіка каля 23.00 жонка яго старэйшага брата.

Загінулы жыў у сям’і свайго старэйшага брата, які быў яго апекуном пасля смерці бацькоў. Устаноўлена, што каля шасці гадзін вечара дзіця пайшло гуляць. Хлопчык доўга не вяртаўся, і родныя пачалі яго шукаць. Праведзеная судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што прычына смерці дзіцяці — механічная асфіксія.

Усе акалічнасці здарэння высвятляе следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?