Канцэрн «Белнафтахім» афіцыйна аб’явіў пра павышэнне з 3 сакавіка цэнаў на бензін і дызельнае паліва.Рост кошту нафтапрадуктаў склаў ад 4,5% (бензін
З 3 сакавіка 2011 года рознічныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС, складаюць (за 1 літр):
бензінНармаль-80 — 2.400 рублёў (было 2.250), бензінАІ-92 — 3.000 (2.870), бензінАІ-95 ,АІ-95-Еўра — 3.400 (3.240), дызельнае паліва — 2.850 (2.580).
«Змены цэн на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на ўнутраным рынку, выкліканыя ростам сусветных цэн на нафту і павелічэннем ставак акцызаў на падакцызныя нафтапрадукты, у сувязі з чым эфектыўнасць рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку значна пагоршылася», — гаворыцца ў паведамленні.
«Белнафтахім» прыводзіць статыстыку, паводле якой каціроўкі нафты за
З 1 студзеня 2011 года стаўкі акцызу на падакцызныя нафтапрадукты праіндэксаваны на 8%.
Канцэрн звяртае ўвагу спажыўцоў, што «ў сувязі з неўраджаем у 2010 годзе рапсу і значным скарачэннем аб’ёму вытворчасці рапсавага масла з 3 сакавіка 2011 года часова спынена рэалізацыя праз АЗС біядызельнага паліва». «У сувязі з такімі анамальнымі аграметэаралагічнымі ўмовамі» валавы збор алейнага насення рапсу ў краіне склаў 374,3 тыс. тон супраць 610,8 тыс. у 2009 годзе.
«Дэфіцыт масла рапсавага тэхнічнага для вытворчасці біядабаўкі да паліва (метылавых эфіраў тлустых кіслот) у арганізацыях канцэрна складзе, паводле папярэдніх падлікаў, больш за 50% патрэбнасці», — адзначаецца ў паведамленні.